BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Былога каліноўца Васіля Верамейчыка асудзілі да 13 гадоў зняволення

Былога ваяра палка імя Каліноўскага Васіля Верамейчыка, якога В’етнам выдаў беларускім уладам, асудзілі да 13 гадоў пазбаўлення волі. Пра гэта паведамляе Белсат са спасылкай на жонку палітвязня.

Васіль Верамейчык

Мужчыну затрымалі год таму, аднак дакладныя абвінавачанні, паводле якіх яго судзілі, да гэтага часу невядомыя.

Як паведамлялася раней, Верамейчык апынуўся ў Азіі пасля таго, як Літва прызнала яго пагрозай нацыянальнай бяспецы і забараніла ўезд у краіны Еўразвяза. 13 лістапада 2024 года яго затрымалі ў В’етнаме, які пазней выдаў яго беларускім спецслужбам. Увечары 14 лістапада Васіля даставілі ў Беларусь пад канвоем з трох сілавікоў.

За што менавіта мужчыну прызначылі 13 гадоў калоніі, афіцыйна не паведамляецца. У Вільні ў Верамейчыка засталіся жонка і непаўналетняя дачка.