BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Былога каліноўца Верамейчыка прапаноўваюць абмяняць на іншага беларуса

Былога “каліноўца” Васіля Верамейчыка прапаноўваюць абмяняць на іншага беларуса.

Гаворка ідзе аб прапанове дэлегатаў фракцыі «Беларусы» паставіць на галасаванне Каардынацыйнай рады пытанне пра зварот да ўладаў Украіны з мэтай абмяняць Васіля Верамейчыка на беларуса Дзмітрыя Ананчыка. Вядома, што апошні падпісаў кантракт з расейскім войскам і трапіў ва ўкраінскі палон у снежні мінулага года. У інтэрв’ю ўкраінскім медыям ён прасіў, каб яго лёсам заняліся ўлады Беларусі. 

«Мы лічым, што гэтыя абставіны стварылі ўнікальную магчымасць для абмену беларускімі ваеннапалоннымі. З нашага боку кандыдатам для такога абмену можа быць Васіль Верамейчык. Баявы афіцэр, які ваяваў за Украіну ў 2022-м, атрымаў раненне і дзяржаўную ўзнагароду Украіны…», – цытуе «Позірк» зварот фракцыі. 

Нагадаем, Васіль Верамейчык быў затрыманы ў лістападзе ў В“етнаме і дэпартаваны ў Беларусь.

Беларускае Радыё Рацыя