Былога супрацоўніка мытні Дзмітрыя Скубілава асудзілі ў Гарадзенскім абласным судзе за “здраду дзяржаве” (ч. 1 арт. 356 КК) да дзевяці гадоў калоніі і штрафу ў памеры 500 базавых велічыняў.

Яго абвінавацілі ў супрацы з літоўскімі органамі дзяржаўнай бяспекі. Прысуд вынеслі яшчэ 9 снежня 2024 года, але пра яго стала вядома толькі цяпер — з прапагандысцкага фільма пра асуджанага. “Вясна” распавядае, што на дадзены момант вядома пра Дзмітрыя і пераслед супраць яго.
У фільме паказалі жорсткія кадры затрымання Дзмітрыя, але невядома, ці гэта была аператыўная здымка, ці пастановачная. У затрыманні прымалі ўдзел пяць супрацоўнікаў КДБ у поўным абмундзіраванні. На ім Скубілаву апранулі мех на галаву, закавалі рукі за спінай у кайданкі, а потым у нейкі момант ён апынуўся без верхняй вопраткі.
“Вясна”






