BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Былога мытніка працягнуць судзіць проста ў СІЗА

Паводле звестак праваабаронцаў, у Менскім гарадскім судзе з 10 кастрычніка ў закрытым рэжыме судзілі трох супрацоўніках мытнай службы Яўгена Гурыновіча, Віктара Новіка, Уладзіміра Журомскага.

Агулам іх судзілі па васьмі артыкулах Крымінальнага кодэкса. Апроч іншага, іх абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве», «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці», «перавышэнне службовых паўнамоцтваў», «распальванне іншай сацыяльнай варожасці», «стварэнне ці ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні».

Падрабязнасці справы і прычыны пераследу праваабаронцам невядомыя.

Адразу працэс вяла Дзіна Кучук, а потым яе замяніў Сяргей Хрыпач.

Цяпер праваабаронцам стала вядома, што 27 лютага працягнуць судзіць па гэтай справе толькі 31-гадовага мытнага інспектара Яўгена Гурыновіча. Месца працэса — СІЗА-1. Ці можа гэта быць зьвязана са станам здароўя мужчыны, інфармацыі няма. Суддзёй прызначаны Яўген Пісарэвіч.