BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Былога палітвязня паўторна затрымалі і асудзілі да трох гадоў калоніі

У красавіку гэтага году былога палітвязня Ігара Неміровіча з Берасця, асуджанага за «абразу Лукашэнкі» за пост у Instagram, зноўку асудзілі пасля адбыцця тэрміна.

Восенню 2023 года ён звяртаўся ў камісію па вяртанні беларусаў, якія з’ехалі з-за рэпрэсій, аднак не дачакаўся яе адказу, паехаў у Беларусь, дзе быў затрыманы і асуджаны.

Пасля адбыцця гадавога зняволення яго зноўку затрымалі і абвінавацілі ў «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці». Яму прызначылі тры гады калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

вясна