BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Былога палітвязня з Баранавічаў судзяць са жніўня

Былому палітвязню з Баранавічаў пагражае да 12 гадоў калоніі. У Берасцейскім абласным судзе з 13 жніўня ідзе суд над 38-гадовым Віталём Коршунам. 

Упершыню яго судзілі ў верасні 2021 за каментар пра амапаўца. У выніку прызначылі два месяцы арышту. Наступны раз Віталя затрымалі сёлета ў студзені. Цяпер яму ставіцца ў віну ажно пяць артыкулаў, сярод якіх «паклёп на Лукашэнку» і удзел у масавых беспарадках.

Тым часам у Рэчыцы распачаўся чарговы суд над палітзняволенай Вікторыяй Кульшой. Вікторыю ў трэці раз пачалі судзіць паводле артыкула «злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі калоніі». Яшчэ ў лютым 2021 года Вікторыю асудзілі на 2,5 гады калоніі. Пазней яе двойчы асудзілі ў зняволенні і дадалі яшчэ два гады.

Беларускае Радыё Рацыя