Былога галоўнага рэдактара рэгіянальнай газеты затрымалі 28 сакавіка ў Бабруйску. У яго жылым памяшканні сілавікі правялі ператрус.

31 сакавіка ў судзе Бабруйскага раёна і горада Бабруйска ў дачыненні Анатоля Санаценкі адбыўся адміністрацыйны працэс. Вінавацілі імаверна паводле арт. 19.11 КаАП (Распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Рашэнне суда — 15 сутак адміністрацыйнага арышту, піша @bajmedia.
вясна






