BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Былога страйкамаўца з «Беларусьнафты» прызналі пагрозай нацбяспецы Літвы

Былога страйкамаўца з «Беларусьнафты» Сяргея Краўчанку прызналі ў Літве пагрозай нацыянальнай бяспецы.

Фота: BySol

Сяргей распавядае: «У 2023 годзе ў чэрвені я, як звычайна, падаўся на дазвол на жыхарства па ўз’яднанні з сям’ёй. Аднак праз належны тэрмін чакання я не атрымаў адказу на сваё прашэнне. Каб закрыць пытанне, я прыйшоў у міграцыю, дзе мне безальтэрнатыўна сказалі падавацца на ўцякацтва. У той самы дзень мяне затрымалі на 48 гадзін і паведамілі, што я з’яўляюся пагрозай нацыянальнай бяспецы Літвы. Пасля гэтага мяне вывезлі ў лагер для ўцекачоў, дзе адбыўся суд, пасля якога мяне адпусцілі дадому чакаць рашэння па запыце на ўцякацтва. Яшчэ праз паўгода мне прыйшла адмова — справа ў тым, што з 2015 па 2018 год я працаваў ратавальнікам-пажарнікам».

Ужо больш за 7 месяцаў Краўчанка знаходзіцца без працы і вымушаны прасіць дапамогі, каб наняць адваката і аспрэчыць прынятае рашэнне.

Сума збору на сайце Bysol.org: €3000. Такую суму запытаў адвакат, які будзе дапамагаць з апеляцыяй і весці справу.