BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Былому вязню збіраюць дапамогу на адаптацыю ў Польшчы пасля эвакуацыі

Ягору Яўстратаву прызначылі 3 гады і 2 месяцы пазбаўлення волі за акцыю па псаванні машыны міліцыянта, спланаваную сілавікамі. Мужчына адседзеў увесь тэрмін. Ягор вызваліўся амаль год таму, але доўгі час ён заставаўся ў Беларусі.

– Цяпер я знаходжуся ў бяспецы, аднак без грошай і рэчаў, і вымушаны пачынаць усё нанова. Працаваць у дадзены момант я не маю права, паколькі праходжу працэдуру атрымання міжнароднай абароны. Атрымаўшы дакументы, я планую не толькі працаваць, але і асвоіць новую спецыяльнасць, вывучыць мову. Каб адаптавацца ў новай краіне і пачаць зарабляць, – кажа Ягор.

Дапамагчы яму можна праз фонд Байсол, але толькі ў выпадку, калі вы знаходзіцеся па-за межамі Беларусі.