BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Былую палітзняволеную могуць дэпартаваць у Беларусь

Былая беларуская палітвязынка Наталля Падлеўская, якая цяпер знаходзіцца ў Літве, можа быць дэпартаваная ў Беларусь. Пра гэта яе папярэдзіла падчас тэлефоннай гутаркі супрацоўніца літоўскай міграцыі.

Наталля Падлеўская, фота Белсат

Што было пасля, распавядае прадстаўніца ініцыятывы “Партызанка”, імя якой мы не раскрываем у мэтах бяспекі:

-Пачалі высвятляць, што ўвогуле адбылося, і аказалася, што польская памежная служба, калі яе перадавала, не паведаміла літоўскай памежнай службе, што яе перадаюць у рамках Дублінскага пагаднення. Тое, што ў яе мусяць прыняць заяву на прытулак і што Літва адказная за разгляд справы аб абароне. Літоўскія памежнікі нават не прапанавалі падаць заяву на абарону. Проста яе забралі, змясцілі ў лагер. Пасля адбыўся суд і яе выпусцілі да далейшага вырашэння яе сітуацыі.

“Наперадзе ў нас – доўгая і няпростая праца па вяртанні Наталлі ў Польшчу, паколькі для такіх сітуацый няма заканадаўча прапісаных механізмаў і працэдур”, – дадала прадстаўніца “Партызанкі”.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя