BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Былую палітзняволеную з Гародні пачалі паўторна судзіць

Былую палітзняволеную з Гародні пачалі паўторна судзіць па двух крымінальных артыкулах.

У Гарадзенскім абласным судзе 9 верасня пачаўся разгляд крымінальнай справы супраць былой палітзняволенай Наталлі Антонавай паводле ч. 2 арт. 367 (паклёп на Лукашэнку) і ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці). Працэс вядзе суддзя Аляксандр Козел.

Нагадаем, Наталлю асудзілі ў Гародні вясною 2023 года за ўдзел у пратэсных акцыях (ч. 1 арт. 342 КК) на тры гады «хатняй хіміі». Зімою жанчыну затрымалі ў межах рэйду сілавікоў, пасля чаго змясцілі ў СІЗА.

вясна