BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Былую палітзняволеную журналістку Ксенію Луцкіну вывезлі з Беларусі

Былую палітзняволеную журналістку Ксенію Луцкіну вывезлі з Беларусі і яна знаходзіцца ў бяспецы, паведаміў сёння, 4 сакавіка, у сваім тэлеграм-канале сузаснавальнік фонду BySol Андрэй Стрыжак.

“Дзякуй камандзе эвакуацыі BYSOL і ўсім хто зрабіў гэтую ранішнюю сустрэчу магчымай”, – напісаў ён пад яго агульным здымкам з Луцкінай.

Каб дапамагчы Ксеніі пачаць новае жыццё ў новай краіне, BySol адкрыў дабрачынны збор.

Былую журналістку “Белтэлерадыёкампаніі” Ксенію Луцкіну затрымалі 22 снежня 2020 года і ў верасні таго ж года асудзілі на 8 гадоў калоніі. У зняволенні ў яе пачаліся моцныя праблемы са здароўем — у яе расце пухліна ў галаўным мозгу. Таксама ўвесну яна за кратамі перахварэла на пнеўманію.

20 жніўня 2024 года стала вядома, што Ксенія Луцкіна выйшла на волю па памілаванні. Журналістка правяла за кратамі 3 гады і амаль 8 месяцаў. У журналісткі ёсць непаўнагадовы сын.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота з фэйсбука Андрэя Стрыжака