BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Былы беларускі добраахвотнік Аляксандр Клачко атрымаў статус уцекача ў Літве

Аляксандр Клачко, былы беларускі добраахвотнік, сябра КР, афіцыйна атрымаў статус уцекача ў Літве.

Гэтую падзею ён параўнаў са «зняццем GPS-бранзалета», які абмяжоўваў яго свабоду перамяшчэння за межамі Літвы і ў самой Літве і пералічвае прычыны перамогі ў гадавым чаканні легалізацыі:

-Я адчуў свабоду. І раптам змог уздыхнуць поўнымі грудзьмі. Шмат абмежаванняў знята. Змагацца за свае правы, якія я маю, – гэта самае галоўнае маё рашэнне, якое, я лічу, паўплывала  на дзеянні пэўных беларусаў, пэўных літоўцаў, пэўных украінцаў таксама. Вельмі моцнай кропкай быў негатыўны кейс Васіля Верамейчыка. Вольга Зазулінская, прадстаўніца АПК па сацыяльнай палітыцы, за мяне хадатайнічала пісьмова ў міграцыю, “Вясна” хадатайнічала ў міграцыю, адзіночны пікет, які я зладзіў. І плюс неаднаразова даваў інтэрв’ю на гэтую тэму.

Таксама Аляксандр Клачко выказаў асаблівую падзяку літоўскім уладам, якія прынялі і падтрымалі просьбу аб ягонай абароне і легалізацыі.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя