Рэпрэсіі ў Беларусі. Станам на сёння, 29 сакавіка, прызнаныя палітычнымі вязнямі 908 чалавек. Усяго з пачатку прэзідэнцкай кампаніі-2020 такі статус атрымалі 4557 асобаў. Гэтыя лічбы называе ПЦ Вясна.

У сваю чаргу ініцыятыва Дысыдэнт-бай паведамляе пра 948 палітычных зняволеных станам на сёння. З іх 121 жанчына, 23 чалавекі былі адпраўленыя на прымусовае лячэнне.
Роўна 500 дзён у зняволенні Яўген Аношын з Салігорску і мянчук Васіль Верамейчык, былы баец палка Каліноўскага, якога В’етнам выдаў Беларусі. “Каліноўца” даставілі ў Беларусь пад канвоем.
Беларскае Радыё Рацыя






