BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Былы муж Анжалікі Мельнікавай распавёў, што дзеці знаходзяцца з ім

Больш за тыдзень таму стала вядома пра знікненне спікеркі Каардынацыйнай рады Анжалікі Мельнікавай. 

Выданню «Зеркало» ўдалося пагутарыць з былым мужам Анжалікі. У размове, што адбылася раніцай 7 красавіка, мужчына пацвердзіў, што іх дочкі, сямі і трынаццаці гадоў, сапраўды цяпер разам з ім на тэрыторыі Беларусі. «Так, дзеці са мной. І мы ў Беларусі», – паведаміў ён журналістам. На пытанне, калі ён апошні раз кантактаваў з Анжалікай, былы муж адказаў: «Даўно ўжо. Я таксама хвалююся і не маю ўяўлення, куды яна магла знікнуць». Іншай інфармацыі, з яго слоў, ён не мае.

Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка 29 сакавіка расказаў, што былы муж Мельнікавай выехаў у Беларусь, а 31 сакавіка паведаміў, што мабільны тэлефон Мельнікавай з 19 сакавіка фіксуецца на тэрыторыі Беларусі.