Былы палітвязень Валянцін Іваноўскі памёр праз некалькі месяцаў пасля вызвалення ва ўзросце 48 год. Аб яго смерці стала вядома толькі зараз. Прычына смерці невядомая, паведамляе Dissidentby.

Валянцін Іваноўскі жыў у Лідзе. У ліпені 2022 года яго затрымалі па артыкуле аб абразе Лукашэнкі. Мужчыну прыгаварылі да двух гадоў пазбаўлення волі. Ён адбываў тэрмін у наваполацкай калоніі і вызваліўся ў маі 2024 года.