Былы беларускі палітвязень Сяргей пару тыдняў таму здолеў перабрацца ў Варшаву пасля 1,5 года знаходжання за кратамі ў Беларусі, ён просіць дапамогі.

Сяргей распавядае, як ён адбываў пакаранне:
-3-га лютага 2022 года мяне затрымалі. Асудзілі на паўтара года. Спачатку павезлі на Акрэсціна. Два разы ў дзень выводзяць, галавой у падлогу. Там дастаткова складаны псіхалагічны момант быў спачатку. Пасля мяне адвезлі на Валадарку.
Па словах Сяргея, самыя цяжкія выпрабаванні здарыліся з ім, калі яго этапавалі ў Віцебск:
-Мяне этапавалі ў СІЗА №2 Віцебска, там я таксама прабыў два месяцы. І там умовы былі яшчэ больш жорсткімі, чым на Валадарцы. Пастаянныя ўборкі, пастаянныя “шмоны”.
РР: Можа вы бачылі каго з палітзняволеных?
-Так, у лагеры быў Максім Знак. Мы з ім практычна не перасякаліся, таму што там вельмі часта змяшчалі ў ПКТ.
Сяргею ўдалося праз знаёмых пераехаць у Варшаву, дзе ён спрабуе па-новаму пачаць жыццё.
Беларускае Радыё Рацыя






