Сяргей Ціханоўскі збірае каманду. Відэазварот былога палітвязня з такім загалоўкам з’явіўся на ягоным YT-канале «Краіна для жыцця».

– Я планую натхніць і матываваць беларусаў за мяжой і ў самой Беларусі і нанесці бліжэйшы моцны ўдар па лукашызму і яго прапагандзе прыкладна праз тры тыдні. І вы ўсе ўбачыце рэзультат. Вы ведаеце, што ў мяне аднялі маю маёмасць, зніштожылі бізнес і выкінулі з мехам на галаве за мяжу.
А толькі для першага ўдару патрэбны рэсурсы, больш за 200 000 еўра. Гэта невялікія сродкі для дасягнення такіх маштабных мэтаў.
Пад відэа змешчаная электронная форма, праз якую можна ўступіць у каманду Ціханоўскага або прапанаваць сваю дапамогу. Бліжэйшым часам Ціханоўскі правядзе сустрэчы з беларусамі ў краінах Еўразвязу, ЗША і Канады, прымаюцца прапановы.
Беларускае Радыё Рацыя






