BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Былы палітвязень Віктар Лосік пра сваю гісторыю пераследу

Былы палітвязень Віктар Лосік, які адседзеў у засценках дыктатара больш за 4 гады, вымушаны быў пакінуць Беларусь як і многія іншыя палітзняволеныя. Зараз ён у бяспецы і гатовы, як Госць Беларускага Радыё Рацыя, падзяліцца з намі першымі перажытым.

Былы палітвязень Віктар Лосік.
Былы палітвязень Віктар Лосік.

РР: Прычына вашай эміграцыі?

Віктар Лосік: Прычына маёй эміграцыі, як і ў большасці палітвязняў боязь, што пасля адбыцця тэрміну зноў магу “заехаць”. І ў маім выпадку, калі я з’ехаў, праз месяц прыйшлі да маіх бацькоў з ператрусам і новай крымінальнай справай на мяне. Таму ведаю, што зрабіў правільны крок.

РР: Вы ў Польшчу прыехалі з сям’ёй?

Віктар Лосік: Так, з сям’ёй.

РР: Колькі часу вы ўжо ў Польшчы?

Віктар Лосік: У Польшчы я ўжо амаль восем месяцаў.

РР: Падалі дакументы ўжо на атрыманне бежанства?

Віктар Лосік: Так, на міжнародную ахову падаў, але зараз працягваюць усім тэрмін разгляду спраў, таму мне таксама працягнулі да 15 месяцаў, і пакуль рашэння няма.

РР: Я гляджу на “Вясне”, што вы падтрымалі Віктара Бабарыку і нават увайшлі ў яго ініцыятыўную групу. Чаму?

Віктар Лосік: Па-першае, я сачыў за ім і бачыў яго дапамогу ў розных беларускіх культурніцкіх праектах, а пасля часта яго інтэрв’ю пачалі трапляцца. І яго погляды на эканамічнае развіццё краіны мне пасавалі. Я не разглядаў там з пункту гледжання прарасейскі, газпромаўскі, я бачыў яго рэальныя справы па захаванні беларускага мастацтва і сучасны погляд на эканоміку.

РР: А кім вы працавалі ў Беларусі?

Віктар Лосік: У Беларусі я доўгі час працаваў у ІТ-сферы ў дзяржаўным сектары, а пасля з 2016 года сышоў на фрыланс і працаваў інтэрнэт-маркетолагам.

РР: У чым вас абвінавацілі і затрымалі ў 2020 годзе?

Віктар Лосік: Абвінавацілі ў тым, што я  павесіў пудзілы міністра МУС Кубракова і старшыні, яго намесніка маёй мясцовай выбарчай камісіі. І яшчэ ў пашкоджанні будынкаў у тым, што наносіў на іх “Пагоню”.

РР: А гэта было ці яны проста выдумалі, каб вас затрымаць?

Віктар Лосік: Быў даволі актыўны, арганізоўваў частку мерапрыемстваў, таму за мной даўно палявалі, выклікалі і позвамі, я не хадзіў туды, прыязджалі дадому. Гэта так, маіх рук справа. Але пасыл майго абвінавачвання быў такі, што гэта было зроблена з хуліганскіх намераў – гэта не так.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя