BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Былы палітвязень з Ляхавіч: Гэта быў канцлагер

Былы палітвязень з Ляхавіч Генадзь Смірноў, які пасля вызвалення быў выціснуты за мяжу ў 2024 годзе, не змог доўга выконваць фізічную працу ў Польшчы. Тыя здзекі і катаванні, праз якія яму прыйшлося прайсці ў шклоўскай калоніі, дзе забілі Вітольда Ашурка, знішчылі здароўе, але не адабралі дух.

Генадзь Смірноў

Кажа Генадзь Смірноў:

– Канцлагер. Мне разбілі галаву аб металічныя дзверы, калі я сядзеў у ШІЗА. Адбілі мне калені, зараз вялікая праблема. На расцяжцы білі па нагах. У мяне быў самы вялікі тэрмін знаходжання ў падвальным памяшканні – агулам больш за сем месяцаў я адсядзеў у гэтых камерах. Са здароўем цяпер кепска. Галава разбіта, трэба медычнае даследаванне рабіць, таму што болі бываюць вельмі моцныя. Калені таксама трэба правяраць.

Генадзь спадзяецца, што яму дапамогуць матэрыяльна, каб паправіць здароўе. Да гэтага меў маленькую падтрымку і думаў, як чалавек са стрыжнем, што справіцца сам. Але не выйшла.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя