BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Былы прэс-сакратар КДБ цяпер узначальвае ІТ-кампанію, якая мае офіс у Польшчы

Выданне «Люстэрка» даведалася, што былы прэс-сакратар КДБ Дзмітры Пабяржын з’яўляецца ўласнікам і кіраўніком кампаніі, якая займаецца распрацоўкай камп’ютарных гульняў. 

У кампаніі ёсць офіс у Польшчы, а сярод былых саўладальнікаў — ахоўнік Аляксандра Лукашэнкі. Ці звольніўся Пабяржын са спецслужбаў — невядома.

З траўня 2023 году Дзмітры Пабяржын размясціў на вокладцы сваёй старонкі ў Facebook эмблему кампаніі GameMod. З тых часоў у Facebook і LinkedIn ён прадстаўлены як яе кіраўнік (СЕО) і заснавальнік.