BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Былых кіраўнікоў Intex-Press засудзілі да вялізных тэрмінаў зняволення

У Берасцейскім абласным судзе агучылі прысуд былым кіраўнікам баранавіцкага парталу навін BAR24, а раней — незалежнай газеты Intex-Press, Уладзіміру Янукевічу і Андрэю Пакаленку.

Фота: ПЦ “Вясна”

Судовы працэс над медыяменэджарамі пачаўся 3 лютага 2026 году і праходзіў у закрытым рэжыме, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Абодвух абвінавацілі ў «здрадзе дзяржаве». Уладзімеру Янукевічу суд прызначыў 14 гадоў пазбаўлення волі і 135 тысяч рублёў штрафу, Андрэю Пакаленку — 12 гадоў і 45 тысяч рублёў штрафу. Таксама ёсць інфармацыя пра агульнае спагнанне з іх каля 200 тысяч рублёў.

Змест абвінавачання невядомы.

Гэта максімальна вялікія тэрміны сярод зняволеных беларускіх журналістаў, апрача вызваленага цяпер журналіста Свабоды Ігара Лосіка, якога асудзілі на 15 гадоў калёніі, і медыяменэджара Андрэя Аляксандрава, таксама пакаранага 15 гадамі зняволення.