З’явілася інфармацыя, што да ачысткі тэрыторый каля дзіцячых садкоў, прытулкаў, бальніц і іншых сацыяльных аб’ектаў у розных раёнах Менска сталі прыцягваць былых зняволеных, а таксама тых, хто адбывае пакаранне без ізаляцыі ад грамадства. Але гэта не толькі сталічная практыка, тое ж адбываецца і ў правінцыі.

Дрыбінская раённая газета «Савецкая вёска» паведаміла, што «падапечныя крымінальна-выканаўчай інспекцыі ачысцілі ад снегу тэрыторыю, размешчаную каля раённага цэнтра дзіцячай творчасці. У акцыі ўдзельнічалі раней судзімыя жыхары г. п. Дрыбін і раёна, якія вызваліліся з месцаў пазбаўлення волі ці адбываюць пакаранне, не звязанае з ізаляцыяй ад грамадства».
Крыніца: “Наша Ніва”






