Былыя супрацоўнікі АМАП, “Алмаза” і спецпадраздзяленняў адпрацуюць спыненне масавых беспарадкаў. Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў. Удзельнікі заняткаў на першым этапе прадэманстравалі “навыкі і ўменні” ў “агнявой, тактычнай, ваенна-інжынернай і медыцынскай падрыхтоўцы”, а таксама “майстэрства кіравання БЛА”.

Другі этап заняткаў прадугледжвае праверку зладжанасці і аператыўнасці дзеянняў пры спыненні масавых беспарадкаў, штурме будынка і транспарту”. Мерапрыемства, адзначыла ведамства, праводзіцца “ў рамках рэалізацыі даручэння “Аляксандра Лукашэнкі” прывесці ў ідэальны стан войска і сілавы блок у цэлым”.






