BYSOL адкрыў збор для былога акцёра Купалаўскага тэатра Зміцера Ясяневіча, які разам з жонкай і трыма дзецьмі выехаў з Беларусі. Цяпер сям’я знаходзіцца ў Польшчы, сабраныя сродкі пойдуць на арэнду жылля, аплату дзіцячага садка, пакуль не падыдзе чарга ў муніцыпальным і “падтрымліваючыя грошы” на бліжэйшыя 2-4 месяцы, пакуль беларусы будуць шукаць крыніцу даходу.

“30 траўня знялі з аўтобуса пры перасячэнні мяжы на шляху ў Вільню. арыштавалі па крымінальнай справе «Белсат» і дапытвалі наконт ўдзелу ў YouTube канале «Чынчынчэнел», персанажы якога таксама выкарыстоўваліся на «Белсат». Пагражалі крымінальнымі артыкуламі. Быў суд па адміністратыўнай справе, далі 14 сутак на Акрэсціна. Пасля адбыцця тэрміна адвезлі ў ГУБАЗіК на допыт, дзе пагражалі, што завядуць крымінальную справу, а за жонкай будуць сачыць, і яна, калі будзе з кім-небудзь кантактаваць, прасіць дапамогу, таксама паедзе ў ізалятар на Акрэсціна” – .адзначае акцёр.
Усвядоміўшы ўсе рызыкі, ён прыняў рашэнне з’ехаць з Беларусі. “11 жніўня дзякуючы дапамозе BYSOL, ўсёй сям’ёй пакінулі краіну, скарыстаўшыся рознымі маршрутамі”, – распавёў сваю гісторыю Зміцер.
Зміцер Ясяневіч служыў у Купалаўскім тэатры з 2003 па 2020 год. З 2018 па 2021 год Зміцер таксама быў вядучым праграмы «Хай Так» на канале «Белсат», які пасля быў прызнаны «экстрэмісцкім». Сума збору – 5 тысяч еўра.