BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

BySol эвакуяваў Крысціну Мірсалімаву 

Грамадская актывістка з Віцебску Крысціна Мірсалімава пакінула Беларусь, паведаміў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку сузаснавальнік фонду салідарнасці BySol Андрэй Стрыжак.

Фота са старонкі Андрэя Стрыжака ў ФБ

«Чатыры гады надзеі і супраціву — актывістка была ў Беларусі да апошняга: пратэставала, валанцёрыла, прынцыпова перайшла на беларускую мову. Была актыўнай, нягледзячы на пагрозы. Але ў апошні час рызыкі сталі максімальнымі, і дзяўчына была эвакуяваная BySol», — напісаў праваабаронца.

Стрыжак адзначае, што Мірсалімава — родная сястра Эльвіры Мірсалімавай, якая стала «па іншы бок барыкад і цяпер бароніць „русский мир“ у Беларусі». «Гэтае жыццё і нашая праца значна цікавейшая за кіно», — падсумаваў Стрыжак.

Беларускае Радыё Рацыя