Фонд BYSOL працягвае экстраны збор для вызваленых палітвязняў. Мэта — выплаціць мінімум па €1000 кожнаму ў рамках праграмы падтрымкі палітзняволеных і вызваленых.

Гэтыя грошы дапамогуць перажыць першыя тыдні пасля вызвалення: знайсці часовае жыллё, набыць адзенне і лекі, аднавіць дакументы. Збор будзе актыўны да 31 сакавіка.
На гэты момант сабрана амаль 90 тыс 400 еўра з заяўленае сумы 250 тыс. Каб атрымаць дапамогу з экстраннага збору, неабходна непасрэдна звярнуцца ў BYSOL да 31 жніўня.






