BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

BySol прыняў рашэнне ў справе Андрэя Стрыжака

Фонд BySol прыняў рашэнне ў справе свайго заснавальніка Андрэя Стрыжака. Сфармаваная камісія разгледзела сітуацыю і зафіксавала 12 выпадкаў харасменту, уключаючы адпраўку непажаданых паведамленняў і злоўжыванне службовым становішчам з боку Стрыжака. Камісія рэкамендавала поўнае спыненне супрацоўніцтва з Андрэем і перадачу заснавальніцтва Фонду.

Андрэй Стрыжак (злева) і Аляксей Лявончык
Андрэй Стрыжак (злева) і Аляксей Лявончык

У сваю чаргу Андрэй Стрыжак, як заснавальнік, прадставіў камандзе водгук на рашэнне камісіі, у якім заявіў, што не прымае яго і лічыць несправядлівым, празмерным і непрапарцыйным — як па сутнасці, так і па працэдуры. Акрамя таго, Андрэй агучыў асабістыя абавязанні, накіраваныя на ліквідацыю нанесенай шкоды.

Далей было праведзена тайнае галасаванне ў камандзе «Байсола» (без удзелу Андрэя Стрыжака), па выніках якога большасць выказалася за працяг супрацоўніцтва з Андрэем, але ў абмежаваным фармаце. Так, у прыватнасці, супрацоўніцтва са Стрыжаком працягваецца на часовай аснове да 19 сакавіка 2026 года, ён цалкам адхілены ад любых кіраўнічых, прадстаўнічых і заснавальніцкіх функцый у «Байсоле», заснавальніцтва перадаецца дырэктару Віталіюсу Моцкусу, працэс перадачы павінен быць ініцыяваны да 25 верасня, фонд пачынае ўнутраную рэформу кіравання арганізацыяй і працягвае сваю дзейнасць.

Беларускае Радыё Рацыя