BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

BYSOL рыхтуецца да вызвалення хвалі палітвязняў

Фонд BYSOL рыхтуецца да вызвалення хвалі палітвязняў, якое можа адбыцца да канца 2025-га году.

Антон Жукаў

“Мы рыхтуемся аказаць гэтым людзям не толькі фінансавую дапамогу”, – распавёў медыя-менеджар ініцыятывы Антось Жукаў:

-У нас ёсць ужо падрыхтаваныя накідкі збораў на выпадак, калі выйдзе шмат беларускіх палітвязняў. Мы папярэдне гэта абмяркоўваем не толькі ўнутры каманды, але таксама размаўляем з вялікімі інстытуцыянальнымі донарамі, якія маглі б падтрымаць фінансава. Мы думаем і пра тое, дзе людзі маглі б жыць першы час, пытанне легалізацыі гэтых людзей.


Пра тое, што вызваленне палітвязняў можа адбыцца да канца 2025-га, распавяла дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская пасля размовы з прадстаўніком прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Джонам Коўлам.

Нагадаем, цяпер у ініцыятыве BYSOL экс-палівязень можна атрымаць дапамогу 1000 еўра, а таксама адкрыць асабісты збор.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя