Экстраны збор дасягнуў пастаўленай мэты, аднак не быў спынены, паведамілі ў BYSOL.

«Мы разам сабралі 123 тысячы еўра, неабходныя для тэрміновай дапамогі. Аднак BYSOL не закрывае збор: неабходны мінімум сабраны, але дапамогі шмат не бывае. Усе сродкі, сабраныя ў рамках экстранага збору, у тым ліку звыш мэты, будуць размеркаваны паміж палітвязнямі, якія ўчора былі вызвалены з няволі», — растлумачылі ў арганізацыі.
Сума была сабрана за тры гадзіны. На 13:00 па польскім часе ўжо сабрана 226 тысяч еўра.
Перадаць свой данат можна тут.






