BYSOL запусціў збор на патрэбы вызваленых палітвязьняў. «Мы адкрываем экстранны збор на суму €123.000 для дапамогі ўсім палітзняволеным, якія былі сёння вызваленыя.

Усе сабраныя сродкі мы падзелім роўна паміж вызваленымі, каб падтрымаць іх у першыя, самыя цяжкія дні эміграцыі», гаворыцца ў звароце. На гэты момант ужо сабралі 111 517 еўра і сродкі яшчэ працягваюць паступаць.. Збор сродкаў працягнецца да 31 снежня.
Таксама, як паведамлялася, запрацавала гарачая лінія па пытаннях вызваленых палітвязняў. Пра гэта інфармуе ПЦ “Вясна”. Каб “блізкія маглі атрымаць інфармацыю пра сваіх вызваленых родных, у мэсэнджары Тэлеграм запушчана гарачая лінія http://t.me/hotline202512, дзе вы можаце ўдакладніць, ці ёсць сярод вызваленых вашыя родныя, або задаць іншае пытанне”.






