BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Чацвёра палітвязняў цалкам адбылі свае тэрміны і выйшлі на волю

Чатыры палітвязня сёння выйшлі на волю, адбыўшы цалкам тэрмін, і сустрэнуць святы побач са сваімі блізкімі

  • Станіслаў Мачалаў – актывіст з Гомеля, які атрымаў 3 гады пазбаўлення волі за ўдзел у акцыях пратэсту, вызваліўся з ПК-22
  • Мікалай Малюта – жыхар Брэста, быў асуджаны на 3 гады за акцыі пратэсту, вызваліўся з ПК-17
  • Сяргей Гацкевіч – быў непаўналетнім, калі атрымаў тэрмін у 3 гады зняволення за ўдзел у акцыях пратэсту, вызваліўся з ВК-2 для падлеткаў
  • Мікіта Дзмітрыеў – жыхар Брэста, быў асуджаны на 2 гады абмежавання волі з накіраваннем за ўдзел у акцыях пратэсту, вызваліўся ў ПУАТ-49

Крыніца: @dissidentby