Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 25 студзеня за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў у Telegram арыштавала на пятнаццаць сутак работніка «Нафтана» Аляксандра Ляшкова. Гэта чацвёрты запар адміністрацыйны арышт удзельніка стачкі 2020 года, які доўжыцца пяцьдзясят дзевяць сутак.

У судзе стала вядома, што Аляксандр, выкарыстоўваючы акаўнт у мэсэнджары Telegram, ажыццявіў перасылку паведамлення з «экстрэмісцкага» канала з назвай «Беларусь галаўнога мозгу». Мужчына ў судовым пасяджэнні віну не прызнаў, піша «Віцебская Вясна».
Беларускае Радыё Рацыя






