BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Чакаем вызвалення ўсіх палітвязняў”

Любою цаною павінны быць вызваленыя палітвязні ў Беларусі. Кожны чалавечы лёс варты таго, каб за яго змагаліся. Няважна, гаворка ідзе пра некалькі чалавек, ці пра сотні, — сітуацыю з верагодным вызваленнем чарговых закладнікаў беларускага рэжыму ў снежні бягчага году пракаментавала беларуская мастачка, аўтарка праекту пра палітвязняў “Мартыралог” Ксіша Ангелава:

– Прымаць нейкую пазіцыю, што любым чынам, але каб іх звольніць, я таксама за тое. Зараз адчынілі мяжу і ўсе чакаюць Пачобута і іншых. Ужо сістэма такая, што перамовы – перамовы. Я ведаю, напрыклад, што сядзіць хірург з Гародні, і тата яго чакае, мы з ім перамаўляемся.

Звыш 1200 палітычных зняволеных дагэтуль утрымліваюцца ў Беларусі. Нягледзячы на ​​тое, што ў верасні 2025 года было вызвалена больш за 50 зняволеных, што, верагодна, стала вынікам дыпламатычных перамоваў, сотні іншых, у тым ліку вядомыя актывісты, такія як Анджэй Пачобут, застаюцца за кратамі.

У цяперашні час ЗША вядуць перамовы з беларускім рэжымам аб магчымасці выхаду на волю яшчэ сотні палітвязняў, а перспектывы масавага вызвалення нявызначаныя.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя