Заснавальніка і кіраўніка «Беларускага расследавальніцкага цэнтру» Станіслава Івашкевіча і аўтара перадач праекту Сяргея Чалага ўнеслі ў базу міждзяржаўнага вышуку расейскага Міністэрства ўнутраных спраў, а раней у гэтую базу трапілі тры былыя журналісты цэнтру – Аляксандр Ярашэвіч, Аляксей Карпека і Вольга Альхіменка.

Цяпер гэтыя журналісты ўваходзяць у каманду «Бюро Медыя», паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.
«Міждзяржаўны» – гэта вышук у краінах Садружнасці Незалежных Дзяржаў, то бок у Азербайджане, Арменіі, Беларусі, Казахстане, Кыргызстане, Малдове, Расеі, Таджыкістане і Узбекістане. У верасні 2022 года пастановаю Вярхоўнага суда Беларусі «Беларускі расследавальніцкі цэнтр» быў названы «экстрэмісцкай арганізацыяй».