Вядуцца перамовы з рэжымам Лукашэнкі, таму ёсць вялікая надзея на тое, што ў бліжэйшы час будзе вызваленая яшчэ адная частка палітвязняў.

Але паўплываць на спіс асобаў, якія выйдуць на волю, у дэмакратычных сілаў зараз мала магчымасцяў, – кажа беларускі палітык і грамадскі дзеяч, сустаршыня «Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі» Віталь Рымашэўскі:
-І цалкам магчыма, я б нават чакаў на чарговую партыю палітзняволеных, каторыя будуць вызваленыя бліжэйшым часам. І я вельмі спадзяюся, што гэта не апошнія людзі, якія выйдуць на свабоду, што будзе магчымасць вызвалення для ўсіх. І што не менш важна таксама, спыненне рэпрэсій у Беларусі і новых прысудаў.
Як паведамляе Праваабарончы цэнтр “Вясна”, станам на 10 снежня ў Беларусі налічваецца 1217 палітвязняў. “З пачатку прэзідэнцкай кампаніі-2020 палітвязнямі былі прызнаныя 4278 чалавек”, – гаворыцца на праваабарончай старонцы.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя.






