BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Camino for Belarus” – 300 км у падтрымку палітвязняў

Прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі ў Славеніі Аляксандра Мамаева пачала 300-кіламетровае падарожжа ў падтрымку беларускіх палітвязняў.

Фота: facebook.com/people/Voices-Across-Borders

Кажа Аляксандра Мамаева:

-Сёння стартуе мой праект “Camino for Belarus”. Я прайду 300 кіламетраў у падтрымку беларускіх палітзняволеных у рамках эстафеты “Галасы праз межы” ад Народных амбасадаў і Хуткай гуманітарнай дапамогі.

Мамаева спадзяецца, што такім чынам удасца прыцягнуць дадаткову ўвагу да сітуацыі ў Беларусі і да тых, хто цяпер за кратамі за свае перакананні. Па стане на 20 кастрычніка ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі 1291 чалавек, рэальная колькасць нашмат большая.

Беларускае Радыё Рацыя