
Штогод з траўня на інфалінію па вырашэнні экапраблем “Зялёны тэлефон” звяртаюцца абаненты з просьбай дапамагчы птушанятам, якіх яны падабралі. Што рабіць у такой сітуацыі, тлумачыць аператар “Зялёнага тэлефона”:
– Гэта падлеткі птушак, якія ўжо не сядзяць у гняздзе, яны ўжо дастаткова падраслі, каб выходзіць з гнязда і вучыцца лётаць. Яны насамрэч знаходзяцца пад наглядам сваіх бацькоў. Дапамагаць гэтым птушкам не трэба. Калі забраць іх з сабой дадому, то гэтым ім можна толькі нашкодзіць.
Калі птушанят паранена, то варта звярнуцца ў тэрытарыяльныя органы Мінпрыроды або ў дзяжурную службу МНС. На месцы будзе працаваць камісія, якая вырашыць, што рабіць з птушкай.
Калі ў вас засталіся пытанні, то звяртайцеся ў інфаслужбу па вырашэнні экапраблем “Зялёны тэлефон”: +375 29 1702670, у Telegram і Viber або праз сацсеткі. Больш інфармацыі: greenphone.help.
Беларускае Радыё Рацыя