29 гадоў таму 5 верасня Следчая камісія Вярхоўнага Савета пачала сваю працу па імпічменце прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі. Камісія прызнала дзеянні прэзідэнта дастатковай падставай для адхілення яго ад улады. Пра тое, як гэта адбывалася і чаму працэс імпічменту скончыўся паразай, мы пагаворым з госцем Беларускага Радыё Рацыя, адным з заснавальнікаў грамадзянскай ініцыятывы «Хартыя’97» і каардынатарам грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Змітром Бандарэнкам.

РР: Якія прычыны канфлікту паміж прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам і Вярхоўным Саветам 13 склікання?
Зміцер Бандарэнка: Галоўная прычына тая, што Лукашэнка, калі ішоў ва ўладу, дакладна ведаў, чаго ён хоча і што ён будзе рабіць. А хацеў ён улады, улады на доўгі час і адразу. Кажа, што яго дарадцамі былі людзі з Расеі і такое пацверджваецца. Мы ведаем, што былы старшыня ФСБ Маскоўскай вобласці Гірын якраз пераехаў у Беларусь і стаў намеснікам старшыні КДБ Беларусі. Адразу практычна пасля прыходу Лукашэнкі да ўлады. І Лукашэнка, каб захаваць уладу, разумеў, што ніякі падзел уладаў, ніякі парламентрызм яму не патрэбны. І без таго, па Канстытуцыі 1994 года без усялякіх зменаў у прэзідэнта былі вельмі вялікія паўнамоцтвы. І гэта мала хто памятае, але здаецца недзе ў 1995 годзе Лукашэнка яшчэ казаў, што не трэба нам больш паўнамоцтваў, у прэзідэнта і так паўнамоцтвы царскія. Але ён убачыў, што нават стракаты Вярхоўны Савет Беларусі 13 склікання, у які ўваходзіла і пралукашэнкаўская фракцыя, больш за 40 чалавек мелі фракцыі аграрыяў і камуністаў, былі і лібералы, былі і сацыял-дэмакраты, гэтыя людзі хацелі жыць па законах. А ён гэтага не хацеў. Ён хацеў быць дыктатарам, як сярэднеазіяцкія кіраўнікі. Натуральна, людзі, якія імкнуліся жыць па законах непазбежна траплялі ў канфлікт з чалавекам, які хацеў законы і Канстытуцыю парушаць.
РР: Вярхоўны Савет не стаў цярпець тое, чаго хацеў Лукашэнка – поўнай улады. Якую працэдуру пачаў Вярхоўны Савет?
Зміцер Бандарэнка: У Вярхоўным Савеце 13 склікання была моцная апазіцыя, хаця і вельмі стракатая. І старшынём Вярхоўнага Савета быў кіраўнік аграрнай партыі Беларусі Шарэцкі. І безумоўна, некалькі гадоў незалежнасці, некалькі гадоў Перабудовы змянілі свядомасць людзей. Хаця большасць сябраў Вярхоўнага Савета складалі былыя камуністычныя дзеячы і савецкія дзеячы, але людзі ўжо прызвычаіліся жыць па законах і жыць па Канстытуцыі. А Лукашэнка свядома парушаў Канстытуцыю і законы. Дэпутаты Парламента разумелі, што таксама яны знаходзяцца ў небяспецы. І Лукашэнка заявіў летам 1996 года, што ён збіраецца праводзіць рэферэндум, збіраецца мяняць Канстытуцыю, і фактычна вельмі моцна парушаць становішча, якое склалася. І каб абараніць закон і свае правы, частка дэпутатаў вырашыла абвесціць Лукашэнку імпічмент. І для гэтага трэба было сабраць подпісы не менш за 70 дэпутатаў, каб пачаць гэтую працэдудру. Але трэба нагадаць, што гэты парламент 1996 года ён не быў да канца абраным, таму што ўжо былі парушэнні на выбарах дэпутатаў.
РР: Чаму працэс не ўвянчаўся поспехам?
Зміцер Бандарэнка: Першае, як я ўжо казаў, што парламент не быў выбраны цалкам. Тэндэнцыя была такая ўжо пасля фактычна двух гадоў праўлення Лукашэнкі, яго папулярнасць падала. І давыбары ў Вярхоўны Савет паказвалі, што выбіраюць больш яго праціўныкаў, чым прыхільнікаў. І недабраны колькасны Вярхоўны Савет – гэта была адная з прычын, таму што не атрымалася. Другая прына, сапраўды, гэта было ратаванне Лукашэнкі прадстаўнікамі расейскай улады, хоць там прэзідэнтам яшчэ заставаўся Ельцын. Але РФ ужо ўвасну 1996 года пачала гульні ў Саюзную яшчэ не дзяржаву, а ў Саюзную супольнасць. Была падпісаная дамова аб Саюзнай супольнасці. І щ момант, калі ўлада Лукшэнкі вісела на валаску, прыехалі Строеў, Селязнёў, Чарнамырдзін. І з камуністамі-дэпутатамі яны знаходзілі агульную мову і пераканалі іх адкруціць назад. Потым быў момант суб’ектыўны, але вельмі важкі. Напрыклад, у 1995 – 96 гадах была Беларуская незалежная і беларускамоўная FM-станцыя Радыё 101.2. Яна працавала ў Менску. Эксперты лічаць, што менавіта масавыя пратэсты беларускіх грамадзян, менчукоў у першую чаргу, увесну 1996 года былі звязаныя з тым, што існавала FM-станцыя, дзе праўдзіва абмяркоўвалася сітуацыя ў краіне. Але 31 жніўня 1996 года рашэннем уладаў яе дзейнасць была спынена. Гэта было зроблена наўмысна перад рэферэндумам. І калі прыйшла восень 1996 года не было ўжо камунікацыі, гэты канал знік. І я сам стаяў тады, некалькі месяцаў можна было выходзіць на Плошчу Незалежнасці, выказваць падтрымку дэпутатам-апазіцыянерам, выступаць супраць Лукашэнкі, але беларусы займаліся тады самавыжываннем, а ўзровень нацыянальнай самасвядомасці таксама быў невялікі. Людзі не разумелі, якая небяспека перад імі стаіць. Зянон Пазьняк ужо ў красавіку 1996 года эміграваў, у БНФ не было моцных фігур, параўнальных з ім. І ў палітыцы не было такіх фігур. А Лукашэнка змагаўся за тое, каб застацца на волі, бо каб ён прайграў, ён пайшоў бы ў турму.
Але імпічмент, на жаль, пацярпеў паразу. І ў дадзеным выпадку Лукашэнку выратаваў высокапастаўлены расейскі дэсант і здрадніцкая пазіцыя старшыні тагачаснага Канстытуцыйнага суда Валерыя Ціхіні і старшыні Вярхоўнага Савета Сямёна Шарэцкага.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






