Беларусы ў Беларусі, якія жывуць шосты год пад рэпрэсіямі і ў страху, больш не спадзяюцца на апазіцыю. Разрыў паміж людзьмі ў Беларусі і за мяжой расце.

Гэтаму разрыву дапамагае расейскае і беларускае калабарацыянісцкае тэлебачанне, а таксама неэфектыўныя дзеянні апазіцыі за мяжой, гаворыць спадарыня Леакадзія з Берасцейшчыны:
-За гэтыя гады тыя, што выехалі, жывуць сваім жыццём і думаюць пра нейкую там Беларусь. А тут зусім другое жыццё. І ўжо гэтым, што тут, усё што там робіцца, яно лішняе, яно не патрэбнае. Тое, што мы чытаем, жывучы тут, што робіцца ў апазіцыі за мяжой, то яно ўсё тут не трэба. І тыя лозунгі – гэта не тое, чым жывуць людзі, якія ў людзей праблемы. Гэта іхныя праблемы. Ну то ўжо няхай і жывуць там.
Па словах жанчыны, людзі моцна стаміліся ад Лукашэнкі, але абаронцы і надзеі ў асобе Ціханоўскай яны таксама не бачаць.
Беларускае Радыё Рацыя






