Тэма хатняга гвалту ў Беларусі палітызаваная, таму ніякай статыстыкі пра гэта няма, сказала ў нашым эфіры актывістка Станіслава Цярэньцьева. З тых урыўкаў інфармацыі з афіцыйных крыніц вынікае: міліцыя штогод фіксуе больш за 80 тысяч паведамленняў пра гвалт у сям’і. Кожнае трэцяе забойства і кожны чацвёрты выпадак з цяжкімі пашкоджаннямі – гэта ад рук блізкіх.

Пра праблему кажа актывістка, чаліня фем-групы Станіслава Цярэньцьева:
-Мы не маем статыстыкі агульнай, таму што гэта таксама палітычнае пытанне. Таму мы можам па нейкіх ускосных момантах здагадвацца, па тых звестках, якія даюць самі асобы як у Беларусі, так і ў эміграцыі, але сітуацыя пагаршаецца.
Таксама актывісты звяртаюць увагу, што пасля 2020 году ў Беларусі ліквідавалі ўсе недзяржаўныя формы падтрымкі жанчын, якія апынуліся ў крызіснай сітуацыі. Працуюць толькі сацыяльныя цэнтры, падпарадкаваныя дзяржаве, але ў іх таксама па дапамогу варта звяртацца.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя