Рэпрэсіі, бяспраўе, страх, які насаджае рэжым у беларускім грамадстве, распальванне нянавісці, хамства, якое льецца з экранаў тэлевізараў, дае свае страшныя вынікі.

Вырасла колькасць грабяжоў, вымагальніцтваў і іншых злачынстваў з боку непаўнагадовых, але самае страшнае, што сярод іх вырасла больш чым на 50% колькасць суіцыдаў.
Гаворыць спадарыня Лідзія з Бярозаўшчыны:
-Зараз гурткі паадкрывалі. Раней яны дзеля праформы былі. А цяпер прымушаюць, каб дзеці там былі. З іншага боку, можа яны пра ідэалогію задумаліся, каб яе дзецям насаджаць. Дык яны ж і інтэрнэта баяцца. Дзеці ж яны дзе навіны бяруць? У інтэрнэце. А гэта ж не іхныя дзяржаўныя навіны. І па выходных трэба, каб дзеці занятыя былі. Тлумачаць, каб неяк іх выцягнуць, каб не сядзелі яны адныя, бо самагубстваў многа сярод дзяцей.
За першы квартал 2025 года толькі ў Івацэвіцкім раёне трое падлеткаў здзейснілі самагубствы. Па словах супрацоўніка BELPOL Уладзіміра Жыгара, на жаль, такая сітуацыя можа толькі пагоршыцца, калі не зменіцца палітычны, а з ім сацыяльны і эканамічны клімат у краіне.
Беларускае Радыё Рацыя