BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Чаму варта пісаць лісты палітвязням?

З соцень лістоў да палітвязняў хаця б адзін праходзіць. Таму варта надалей выкарыстоўваць такі інструмент у падтрымку тых, хто зараз знаходзіцца ў Беларусі за кратамі з палітычных прычын.

Да таго ж карэспандэнцыі можна захоўваць і аддаваць копіі вязням ужо пасля іх вызвалення, — адзначыла былая палітзняволеная, якая цяпер знаходзіцца ў эміграцыі, Ганна Вішняк:

– Я калі сядзела ў калоніі, ад чужых людзей лістоў не атрымлівала. Але пісаць лісты ўсё ж такі патрэбна, бо часамі могуць праходзіць. З соцень хаця б адно пройдзе. Таму наадварот трэба пісаць больш, бо іх чытаюць супрацоўнікі.

Ганна Вішняк была асуджаная за арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх да 2 гадоў і 6 месяцаў зняволення. Пасля выхаду на волю з’ехала ў Польшчу, дзе працягвае ўздымаць тэму беларускіх асуджаных па палітычных матывах, умовы іх утрымання і магчымасці іх падтрымкі.

Беларускае Радыё Рацыя