BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Чарговае пакаранне за ўдзел у пратэстах 2020 года

Актывістку Святлану Каваленку асудзілі да 2,5 гадоў «хатняй хіміі» за ўдзел у пратэстах. Пра гэта паведамляе «Аб’яднаная Грамадзянская Партыя». Святлане быў інкрымінаваны «народны» арт. 342 КК (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Святлана Каваленка

На мінулым тыдні Святлану дадалі ў «спіс экстрэмістаў».

Раней Каваленку пераследавалі за ўдзел у акцыі супраць інтэграцыі Беларусі з Расейскай Федэрацыяй, збор подпісаў за альтэрнатыўных вылучэнцаў у кандыдаты ў прэзідэнты, а таксама затрымлівалі нібыта за «непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі».