
На Берасцейшчыне працягваюць папаўняць спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Так толькі за апошні тыдзень туды трапілі сайт і Інстаграм “Першы Пінскі”, а таксама цік-ток акаўнт “ana_oks84”:
У Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў адбылося чарговае папаўненне. Згодна рашэння судоў Берасцейскай вобласці экстрэмісцкімі прызнаныя інстаграм-старонка “1pinsk.by” з паўтары тысячамі падпісчыкаў, сайт 1pinsk. by, суполка ў сацыяльнай сетцы Аднакласнікі “МИКАШЕВИЧИ И МЫ” на амаль што 2 тысячы падпісчыкаў.
Таксама ў спіс трапілі сацыяльныя сеткі праекту “Настощее время”. А менавіта суддзя Ала Вінаградава надала экстрэмісцкі статус цік-ток акаўнту “ana_oks84”, які мае крыху больш за тысячу падпісчыкаў.
Агулам па падліках праваабаронцаў, у Берасцейскай вобласці зараз налічваецца звыш 330 крыніц інфармацыі, якія прызнаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі.
Беларускае Радыё Рацыя