BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Акцыя салідарнасці беларусаў Варшавы

4 траўня прайшла чарговая традыцыйная акцыя беларусаў Варшавы. Людзі крытычна ацанілі дзяржаўныя святы 1 траўня і Дзень перамогі 9 траўня, а таксама выказалі салідарнасць з палітвязнямі, колькасць якіх павялічваецца, рэпрэсіі не змяншаюцца.

Гаворыць арганізатар акцыі, сябра грамадскага аб´яднання «Беларусы Варшавы» і Беларускай асацыяцыі палітвязняў «Да волі» Васіль Плешкуноў:

У кожнага з нас ёсць сваякі, суседзі, сябры хто зараз там за кратамі. Хто не можа вольна сказаць тое, што ён думае. Хто не можа выказаць вольна свае погляды. Таму мы выходзім за іх, каб сказаць: «Жыве Беларусь!».

Вячаслаў Сіўчык: На вялікі жаль, сітуацыя з палітвязнямі ў Беларусі толькі пагаршаецца. Рэпрэсіі ўзмацняюцца.

Алег Кулеша: Зразумела, калі ціск на беларусаў з боку Лукашэнкі не скончыцца, таму і нашы акцыі не скончацца. Скончыцца іх ціск – скончацца і нашы акцыі.

Чуллівым момантам акцыі было віншаванне грамадскай актывісткі, вядомай удзельніцы сатырычнага блога «Атрад лукашолкі» Ганны Канавалавай з днём народзінаў.

Завяршылася мерапрыемства агульным здымкам удзельнікаў акцыі.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя