BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Чарговая акцыя салідарнасці з Анджэем Пачобутам у Беластоку

25-га лістапада ў Беластоку адбудзецца штомесяцавая акцыя салідарнасці з журналістам і адным з лідараў Саюза палякаў у Беларусі Анджэем Пачобутам, а таксама тысячамі іншых палітычных вязняў лукашэнкаўскага рэжыму.

Акцыя традыцыйна пройдзе ў скверы каля помніка ксяндзу Ежы Папялушку. Пачатак а 18.30.

8 лютага 2023 Анджэй Пачобут быў засуджаны лукашэнкаўскім судом на 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яго арыштавалі 25 сакавіка 2021 года, за кратамі ён знаходзіцца ўжо амаль 44 месяцы.