BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Чарговая акцыя салідарнасці з Анджэем Пачобутам у Беластоку

25-га верасня ў Беластоку адбудзецца штомесячная акцыя салідарнасці з журналістам і адным з лідараў Саюза палякаў у Беларусі Анджэем Пачобутам, а таксама тысячамі іншых палітычных вязняў лукашэнкаўскага рэжыму. Мерапрыемства традыцыйна пройдзе ў скверы каля помніка ксяндзу Ежы Папялушку. Пачатак а 19-й гадзіне.

На думку намесніка старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыса Гарэцкага, захады дзяржавы ў дачыненні да Анджэя Пачобута з’яўляюцца помстай за яго грамадзянскую пазіцыю:

– Дыктатарскі рэжым Лукашэнкі пераследуе Анджэя Пачобута за ягоную прынцыповую пазіцыю, за тое, што ён не адмовіўся ад пазіцыі праўды. Ён заўсёды быў смелым і шчырым журналістам, які расказваў пра сітуацыю ў Беларусі такой, якая яна ёсць.

8 лютага 2023 Анджэй Пачобут быў асуджаны лукашэнкаўскім судом на 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яго арыштавалі 25 сакавіка 2021 года, за кратамі знаходзіцца ўжо 42 месяцы.

Беларускае Радыё Рацыя