25 студзеня адбылася чарговая нядзельная акцыя беларусаў Варшавы ў цэнтры польскай сталіцы. Людзей было не шмат, але самыя мужныя прыйшлі, каб аддаць даніну памяці паўстанцам Кастуся Каліноўскага з нагоды 163-й гадавіны паўстання за вольную ад расейскага ярма Беларусь.
Таксама гаварылі пра кансалідацыю, агульныя мэты і розныя меркаванні адносна сітуацыі вызвалення палітвязняў і барацьбы з рэжымам.

Гаворыць арганізатар мерапрыемства, сябра грамадскіх арганізацый «Акцыі беларусаў Варшавы» і Беларускай асацыяцыі палітвязняў «Да Волі» Васіль Плешкуноў:
– 22 студзеня 1983 года адбылося паўстанне, сярод яго кіраўнікоў быў і Кастусь Каліноўскі. Мы сабраліся, каб гэта таксама ўспомніць, бо гэта наша гісторыя. А калі не будзе ў нас гісторыі, то нас няма. Мы павінны ведаць усё пра сябе, павінны памятаць усё пра сябе. Яшчэ адна з тэм, з нагоды якой мы сабраліся, – гэта кансалідацыя, агульныя мэты і розныя меркаванні. Я заўсёды казаў і буду казаць, што нам трэба аб’яднацца. Калі мы разам дойдзем да перамогі – вось тады ўжо можна будзе спрачацца.
Скончылася акцыя агульным здымкам для памяці і гісторыі нязломнасці беларусаў Варшавы.

Цалкам матэрыял:





Беларускае Радыё Рацыя






