BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Чарговы палітычны суд адбыўся ў Менску

Кіраўніка аддзела інавацыйных даследаванняў кампаніі 4RM Systems 44-гадовага Аляксандра Сульжыца асудзілі паводле палітычнай справы. Хутчэй за ўсё, гаворка ідзе пра “справу Гаюна”, піша “Наша Ніва”.

Аляксандр Сульжыц
Аляксандр Сульжыц. Фота: retail.ru

У кампаніі 4RM Systems Аляксандр займаўся распрацоўкай рашэння Stemma са штучным інтэлектам для аўтаматызацыі кас самаабслугоўвання ў гандлі. У яго ёсць жонка і двое дзяцей.

Затрымалі Сульжыца каля васьмі месяцаў таму, калі ён звольніўся і шукаў працу. Суд над ім адбыўся пры канцы 2025 года ці на пачатку 2026-га. У Менскім гарадскім судзе яго прызналі вінаватым у “садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці” і прысудзілі ці “хімію” з накіраваннем, ці калонію.

Беларускае Радыё Рацыя